Metadata-Version: 2.4
Name: latynkatar
Version: 2.2.2
Summary: EN: Simple and small package to convert belarussian cyrillic text to a modern (the one with ž, č, š and v) and old (the one with ż, cz, sz and w) lathin or from lathin to cyrillic.
Author-email: Andrej Zacharevicz <zahar.by@gmail.com>, Łatynkatar group <admin@latynkatar.org>
Project-URL: Homepage, https://github.com/latynkatar/latynkatar
Project-URL: Issues, https://github.com/latynkatar/latynkatar/issues
Classifier: Programming Language :: Python :: 3
Classifier: License :: OSI Approved :: GNU Lesser General Public License v3 (LGPLv3)
Classifier: Operating System :: OS Independent
Requires-Python: >=3.10
Description-Content-Type: text/markdown
License-File: LICENSE
Requires-Dist: debtcollector>=3.1.0
Dynamic: license-file

# Łatynkatar

[![LGPL v3](https://img.shields.io/badge/License-LGPL%20v3-blue.svg)](https://github.com/latynkatar/latynkatar/blob/main/LICENSE)

Маленькая і простая бібліятэка для канвертацыі кірыліцы ў сучасную (з ž, č, š і v, т.зв. "чэшскую") і старую(з ż, cz, sz і w, т.зв. "пользскую") лацінку, ці з лацінкі ў кірыліцу.

## Усталёўка

Latynkatar [ёсць у PyPI](https://pypi.org/project/latynkatar/).

```bash
$ python -m pip install latynkatar
```

Не правяралася і не гарантуецца праца з **Python** да версіі **3.10**.

## Ужыванне

Усё досыць просталінейна:

```python
>>> import latynkatar
>>> # сучасная ("чэшская")
>>> latynkatar.CyrLatConverter("Але лёс склаўся так, што хрусць і папалам!").convert(palatalization=True)
'Ale los skłaŭsia tak, što chruść i papałam!'
>>> # сучасная без пазначэння транзітыўнай мяккасці
>>> latynkatar.CyrLatConverter("Але лёс склаўся так, што хрусць і папалам!").convert()
'Ale los skłaŭsia tak, što chrusć i papałam!'
>>> # старая ("польская")
>>> latynkatar.CyrLatConverter("Але лёс склаўся так, што хрусць і папалам!").convert(old_rules=True, palatalization=True)
'Ale los skłaŭsia tak, szto chruść i papałam!'
>>> # старая без пазначэння транзітыўнай мяккасці
>>> latynkatar.CyrLatConverter("Але лёс склаўся так, што хрусць і папалам!").convert(old_rules=True)
'Ale los skłaŭsia tak, szto chrusć i papałam!'
>>> # канвертацыя лацініцы да кірыліцы
>>> latynkatar.LatCyrConverter("Ale los skłaŭsia tak, što chrusć i papałam!").convert()
'Але лёс склаўся так, што хрусць і папалам!'
>>> latynkatar.LatCyrConverter("Ale los skłaŭsia tak, szto chrusć i papałam!").convert()
'Але лёс склаўся так, што хрусць і папалам!'
```

Прынцыпы працы бібліятэкі:

* Ніякага выпраўлення памылак. 
* Са зменаў правапісу толькі яўна пазначаецца транзітыўная мяккасць зычных, астатняе пры канвертацыі захоўваецца роўна з тымі ж асаблівасцямі правапісу і памылкамі, якія былі да канвертацыі. Прычым, пазначэнне мяккасці пры жаданні можна адключыць (гл. прыклад вышэй)
* Усе словы разглядаюцца як раўназначныя. З улікам таго, што у лацінцы звычайна выкарыстоўваюцца арыгінальныя геаграфічныя назвы і імёны для моў, якія ўжываюць лацінскую графіку, вельмі раілі б вычытваць выніковы тэкст перад публікацыяй.
* Кірылічныя сімвалы, якім адпавядае некалькі лацінскіх сімвалаў пры трансляцыі вялікіх літар заўсёды маюць вялікай першую літару ў пары (Jeva, Jan). У выпадку калі наступна літара вялікая, ці папярэдняя літара ў слове вялікая, то усе літары у лацінцы будуць вялікімі: JEVA, CHLEB, JAN.
* Канвертацыя ў кірыліцу не змяняе ў арыгінальным тэксце нічога, так што ўсё заўвагі вышай тычацца і яе. Бібліятэка можа апрацоўваць тэкст, у каторым адначасова ўжываюцца "польскі" і "чэшскі" варыянты:

```python
>>> latynkatar.LatCyrConverter("Sztości dzieści šumić").convert()
'Штосьці дзесьці шуміць'
```

## Анлайн канвертар
У якасці ўзору ўжывання бібліятэкі ці анлайн канвертара створанага на яе аснове магу прапанаваць паглядзець на сайт [latynkatar.org](https://latynkatar.org). Зыходнікі даступныя [тут](https://github.com/latynkatar/latynkatar_site).

## Ліцэнзія
Copyright група [Łatynkatar](https://github.com/latynkatar), 2026

image::[LGPL v3, link=https://github.com/latynkatar/latynkatar/blob/main/LICENSE](https://www.gnu.org/graphics/lgplv3-with-text-154x68.png) 

ад [GNU](https://www.gnu.org/licenses/lgpl-3.0.html)
